Барысаўскі БАТЭ у матчы 7-га туру перамог у сваім першым матчы на «Барысаў-Арэне» «Слуцк» з лікам 3:0 (Гардзяйчук, 7, Радзівонаў, 86, Сігневіч, 90) і выйшаў на першае месца ў чэмпіянаце краіны па футболе. Гэта, дарэчы, пятая запар перамога клуба (розніца мячоў 20—5). 

Нагадаем, што сёння брэсцкае «Дынама» перамагло лідара першынства мінскае «Дынама» з лікам 2:1.

«Гомель» — «Дняпро» — 0:0.

У нядзелю, 11 мая, гуляюць «Нёман» — «Мінск», «Белшына» — «Нафтан», «Шахцёр» — «Тарпеда-БелАЗ».

БАТЭ — 18, Дынама Мінск — 16, Нафтан — 14 (6 гульняў), Слуцк — 9, Шахцёр — 9 (6), Нёман, Мінск, Гомель — 7, Дынама Брэст — 6, Тарпеда-БелАЗ — 6 (6 гульняў), Дняпро — 5, Белшына — 4.

15 мая на «Барысаў-Арэне» сустракаюцца БАТЭ і мінскае «Дынама»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна