Кандыдат у прэзідэнты Заран Шкірак заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў.

Пра гэта сам Шкірак заявіў у сваім выступе падчас тэледэбатаў на Першым нацыянальным тэлеканале.

«Сёння я заяўляю аб тым, што спыняю ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі і прашу ў бюлетэнях маё прозвішча не ўлічваць», — адзначыў Шкірак.

Аднак, паводле яго слоў, падаць адпаведны дакумент для зняцця сваёй кандыдатуры з выбараў ён не паспеў.

Ён падзякаваў тым, хто яго «падтрымліваў і крытыкаваў» і адзначыў, што застаецца ў палітыцы і гатовы «дапамагаць прэм'ер-міністру, будучаму прэзідэнту, уладзе, калі мае веды і вопыт спатрэбяцца».

«Цяпер я зноў пайду на Усход Украіны, але ўжо як грамадскі дзеяч», — падсумаваў Шкірак.

Як вядома, выбары прэзідэнта запланаваны на 25 мая.

Для ўдзелу ў іх першапачаткова зарэгістраваліся 23 кандыдаты, але ў пачатку мая Цэнтрвыбаркам зняў з рэгістрацыі кандыдатаў Наталлю Каралеўскую і Алега Царова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?