Мяркуючы па «рэферэндуме», у Марыупалі, Славянску, Данецку і Луганску ёсць не толькі здраднікі Украіны, але і фантастычныя ідыёты, якія трапілі ў расійскую пастку, перакананая дысідэнт і публіцыст Валерыя Навадворская.

«Усім жыхарам паўднёвага ўсходу Украіны, якія так горача жадаюць увайсці ў склад Расіі, скажу адно: вы — дрэнныя грамадзяне для любой дзяржавы, таму што здраднікамі пагарджаюць усюды. Упэўненая, калі хтосьці дасць даражэй, чым Расія, вы хутка абвесціце яшчэ адзін «рэферэндум». Але ніхто нічога вам ужо не дасць. Расія, дарэчы, таксама, зарубіце ў сябе на носе», — заяўляе яна.

«У Крыме «грамадзяне» таксама марылі аб расійскім раі. Цяпер жа на паўвостраве збіраюцца ўводзіць прадуктовыя карткі, а ваду правядуць да 2017 года. Пакуль жа расійскія крымчане пасядзяць без вады.

У любімага вамі Уладзіміра Пуціна абсалютна няма сродкаў, каб пракарміць Данецкую і Луганскую «народныя рэспублікі».

Нагадаю, што вугальныя шахты ў Растоўскай вобласці даўно зачыненыя з-за нерэнтабельнасці. Так што, дарагія прарасейскія жыхары паўднёвага ўсходу Украіны, вы не атрымаеце ад Пуціна нават бездапаможных 30 срэбранікаў. І «рэферэндум» 11 мая лішні раз даказаў: вы не толькі здраднікі, але фантастычныя, да гiстарычнага бяспамяцтва, ідыёты. Расійская мяжа недалёка, маглі б на экскурсію з'ездзіць, паглядзець на «пуцінскі рай». Увогуле, вашым дзецям і ўнукам давядзецца доўга расплачвацца за вашае ўласнае глупства.

У Харкаўскай вобласці ніякага шабашу з галасаваннем не праводзяць. Чаму? Не хапае здраднікаў нават на тое, каб зымітаваць «рэферэндум». А вось у Марыупалі, Славянску, Данецку і Луганску здраднікі і класічныя ідыёты знайшліся. Яны захацелі трапіць у расійскую пастку. Вось толькі мала гонару для мышы быць злоўленай ў падобную танную пастку.

Калі б ЗША, якія прарасейскія таварышы так ненавідзяць, прапанавалі б «народным рэспублікам» увайсці ў свой склад (а ў Амерыцы пенсія ў 20 разоў вышэйшая за расейскую), — яны б пабеглі на злом галавы.

Вось толькі такое барахло нават Расея падбіраць не будзе. Калі вы так марыце аб пуцінскай Расіі, дык перасяляйцеся, а ўкраінскую тэрыторыю пакіньце ў спакоі.

Я перакананая: калі Украіна не даб'е гадзіну ў выглядзе расійскай пятай калоны, то гадзіна даб'е Украіну. Сепаратыстам прапаноўвалі ўсё: і дэцэнтралізацыю, і статус рускай мовы, і самакіраванне. Але яны выбралі ролю Юды. Толькі Юда сам павесіўся, а гэтыя вешацца не збіраюцца, яны хочуць павесіць ўсю Украіну. Тыя, хто заадно з агрэсарам — здраднікі, ворагі і здраднікі. Аб іх долі можна не клапоціцца, але

афіцыйны Кіеў павінен выйграць бітву на Данбасе, інакш прайграе ўсю Украіну.

Неабходна ўсе ўкраінскія войскі (акрамя тых, што ахоўваюць пярэсмык, які аддзяляе Крым) тэрмінова перакінуць на ўсходнія межы. Зараз каларады заявяць, што на «рэферэндуме» за аддзяленне ад Украіны прагаласавала 80% жыхароў Данбаса. Няцяжка здагадацца, што будзе далей. Пуціну патрэбен Данбас, як апорны пункт для таго, каб далей распаўзацца па ўсёй Украіне каларадамі і грушнікамі. Украінскія ўлады занадта доўга важдаліся з сепаратыстамі. Нельга было дапускаць «рэферэндум«. У крайнім выпадку, трэба было падняць самалёты і разбамбіць захопленыя будынкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?