У мінулыя суткі, 13 мая, у многіх раёнах Беларусі прагрымелі навальніцы. Дзе-нідзе адзначаўся град, у Брэсце дыяметр градзін дасягаў 8 мм, паведамляе pogoda.by.

15 мая ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях пройдуць невялікія дажджы. Днём — дажджы па паўднёвай палове краіны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4.. +10°C, па Гомельскай вобласці да +12°C; максімальная днём +16.. +21°C, па поўдні краіны месцамі +13.. +15°C. Атмасферны ціск будзе расці.

У наступныя двое сутак чакаецца няўстойлівае надвор'е. Надвор'е абумовяць актыўныя атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з поўдня Еўропы.

У пятніцу, 16 мая, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах моцныя. Месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +5.. +12°C, днём +11.. +18°C; па паўднёвым усходзе ноччу +13.. +15°C, днём +19.. +24°C.

У суботу, 17 мая, на большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу 7.. +14°C, па паўднёвым усходзе да +16°C; днём +16.. +23°C, ва ўсходніх раёнах +24.. +27°C.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна