Кіраўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расія не мае намеру пасылаць войскі ва Украіну, паведамляе тэлеканал Дождь.

«У нас няма ніякіх намераў адпраўляць якія б ні былі атрады куды б там ні было», — сказаў Лаўроў у інтэрв'ю тэлеканалу Bloomberg.

Так ён адказаў на пытанне, ці могуць расійскія войскі з'явіцца ў Данецку або ў Луганску, калі Масква палічыць нелегітымнымі выбары прэзідэнта Украіны 25 мая.

Лаўроў заклікаў не называць актывістаў, якія пратэставалі ў Данецку і Луганску супраць кіеўскіх уладаў, «прарасійскімі».

«Яны не хочуць быць названымі «прарасійскімі» ці «праамерыканскімі», яны хочуць называцца ўкраінцамі. Калі ты чакаеш, што да цябе будуць ставіцца як з роўнага, а з табой абыходзяцца як з брудам або жывёламі, ці ўвогуле цалкам ігнаруюць, як кіеўскія ўлады рабілі на працягу двух або трох месяцаў, тады я разумею людзей, якія хочуць прыцягнуць увагу да сваіх праблемаў», — сказаў расійскі міністр.

«Спроба прыцягнуць увагу праявілася, а арміі было загадана ісці і змагацца з імі, тады гэтыя людзі захацелі ўзяць свой лёс у свае рукі. Вось чаму мы паважаем вынікі рэферэндумаў, якія там прайшлі», — адзначыў Лаўроў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна