Усе грамадскія актывісты, затрыманыя перад адкрыццём чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску, учынілі адміністрацыйныя правапарушэнні, заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, размаўляючы з журналістамі 14 мая ў палаце прадстаўнікоў.

«Няма і быць не можа такой дэфініцыі, як «прэвентыўнае затрыманне». Затрыманні былі тых асоб, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні — хуліганства, непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і гэтак далей. Такія затрыманні былі, ёсць і будуць працягвацца», — заявіў кіраўнік МУС. 

Нагадаем, напярэдадні адкрыцця і падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, пераважна ў Мінску, прайшлі масавыя затрыманні і арышты грамадскіх актывістаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, актывістаў затрымліваюць па сфабрыкаваных і аднатыповых абвінавачаннях у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Затрыманых і арыштаваных ужо больш чым 30 чалавек, некаторых актывістаў апазіцыі міліцыя працягвае адшукваць. Праваабаронцы звязваюць гэта з імкненнем уладаў ізаляваць апазіцыйных актывістаў на час правядзення чэмпіянату свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?