Заснавальніка Чырвонага касцёла ў Мінску Эдварда Вайніловіча хочуць прылічыць да ліку бласлаўлёных, паведамілі ў прэс-службе Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

У прэс-службе адзначылі, што 15 мая адбудзецца пасяджэнне камісіі, на якім будзе разглядацца гэтае пытанне. Удзел у пасяджэнні камісіі па пытанні беатыфікацыі Вайніловіча прымуць прадстаўнікі Ватыкана, а таксама мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Эдвард Вайніловіч пабудаваў Чырвоны касцёл у пачатку XX стагоддзя ў гонар сваіх памерлых дзяцей — Сымона і Алены. У 2006 годзе ў касцёле перапахавалі яго астанкі згодна з апошняй воляй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?