Канчыта Вурст не будзе прымаць удзел у канцэртах XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта сёння паведаміў журналістам дырэктар дырэкцыі фестывалю Аляксандр Сідарэнка.

«Ёсць традыцыя залучаць у Віцебск трыумфатара «Еўрабачання», і мы загадзя абмяркоўваем гэтыя пытанні праз нашых партнёраў у Еўропе: вядзем размову з многімі патэнцыяльнымі пераможцамі гэтага конкурсу на прадмет іх удзелу ў нашым фэсце.

Пры ўсім гэтым нельга ставіць на адну лінейку «Славянскі базар» і «Еўрабачанне». Гэта зусім розныя мерапрыемствы па сваім сэнсе, ідэях і мэтах. У нас у першую чаргу ацэньваецца вакальнае майстэрства. Пераможца гэтага года нядрэнна спявае, але гэта не лепшы ўдзельнік. «Еўрабачанне» — тэлевізійны праект, перамога ў якім абумоўлена сумай укладзеных сродкаў, патэнцыялам людзей, якія падтрымліваюць удзельніка, і вобразам, стылем, які стварае творчая група», — сказаў Аляксандр Сідарэнка.

Ён падкрэсліў, што ўдзел пераможцы міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2014» Канчыты Вурст у мерапрыемствах «Славянскага базару» не плануецца, але сама традыцыя запрашаць на віцебскі фестываль удзельнікаў «Еўрабачання» будзе захаваная.

На «Славянскі базар» у гэтым годзе прыедуць пераможцы і ўдзельнікі мінулых гадоў, якія выступяць у канцэрце «Зоркі Еўропы» (у ноч з 11 на 12 ліпеня), а таксама прымуць удзел у іншых канцэртах форуму. Мяркуецца, што ў Віцебску выступяць Тэа, Эмілі дэ Форэст, Доні Монтэл, Аляксандр Рыбак, Алёна Ланская і прадстаўнікі на «Еўрабачанні» ад Украіны і Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?