Чацвёрты тур папярэдняга раўнда чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску прынёс першую перамогу сярэбранаму прызёру леташняга першынства зборнай Швейцарыі. 

14 мая на «Мінск-Арэне» каманда Шона Сімпсана абыграла Германію з лікам 3:2 (1:1, 2:1, 0:0). У паралельным матчы на «Чыжоўка-Арэне» Чэхія ўзяла верх над Італіяй — 2:0 (0:0, 1:0, 1:0). 

У дадзены момант ідуць сустрэчы Расія — Казахстан і Славакія — Нарвегія. 

Становішча каманд: 

група А: Швецыя — 8 ачкоў (3 гульні; розніца шайбаў 9-4), Канада — 7 (3; 10-7), Нарвегія — 6 (3; 8-5), Чэхія — 6 (4; 11-10), Францыя — 5 (3; 9-7), Данія — 3 (3; 7-8), Італія — 3 (4; 3-10), Славакія — 1 (3; 6-12); 

група В: Расія — 9 (3; 15-3), ЗША — 6 (3; 10-9), Латвія — 6 (3; 9-8), Беларусь — 6 (3; 9-10), Германія — 5 (4; 7-10), Фінляндыя — 3 (3; 8-7), Швейцарыя — 3 (4; 8-14), Казахстан — 1 (3; 6-11). 

Беларуская зборная свой наступны матч правядзе 15 мая супраць фінаў (пачатак у 20.45).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?