Беларуская калійная кампанія з пачатку году двойчы падвышала цэны на сваю прадукцыю, паведамляе Тэлеграф. Паводле інфармацыі расейскай кампаніі «Уралкалій», што на парытэтных умовах удзельнічае у БКК, цана для азіяцкіх рынкаў узрастае на $40 — да $400/т, для Бразыліі на $55 — да $410. Новыя цэны пачнуць дзейнічаць ад новага году.

Свой крок БКК тлумачыць павышаным попытам на найважнейшых сусьветных рынках ды праблемамі з насычэньнем гэтых рынкаў. Акрамя таго, важным аргумэнтам зьяўляецца імклівае разьвіцьцё тэхналёгіяў вытворчасьці біяпаліва, у якасьці сыравіны для якога выкарыстоўваюцца сельгаскультуры.

Нагадаем, што ў канцы кастрычніка Беларуская калійная кампанія паведаміла пра часовае прыпыненьне свайго ўдзелу ў перамовах па новых кантрактах на пастаўку хлёрыстага калію на экспарт. Рашэньне было прынятае ў зьвязку з заявай канадзкай кампаніі PotashCorp, якая афіцыйна паведаміла аб прыпыненьні заключэньня новых кантрактаў на пастаўку калійных угнаеньняў. Нагодай для гэтага стала павелічэньне рызыкі невыкананьня замацаваных дамовамі абавязальніцтваў расейскага ААТ «Сільвініт».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?