На сусьветных валютных біржах зафіксаваны чарговы рэкорд падзеньня курсу даляра. 1 эўра сёньня каштуе 1 даляр і 47 цэнтаў.
Курс даляра падае ўжо на працягу некалькіх месяцаў у сувязі з крызысам на амэрыканскім рынку іпатэчных крэдытаў. Паводле адмыслоўцаў з францускага банку BNP Paribas, розьніца паміж эўрапейскай і амэрыканскай валютамі можа яшчэ нязначна павялічыцца.
Нацбанк Беларусі, мміж іншым, назаўтра ўсталяваў наступныя курсы эўрапейскіх валют. Даляр ЗША - 2 152 рублі, 1 эўра - 3 154,72 рубля. Паводле гэтых курсаў суадносіны паміж эўра і далярам у Беларусі - 1,46594





