Уладзімір Сямашка і Аляксей Мілер пацвердзілі абавязацельствы Беларусі і «Газпрома» па кантракце на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах

Першы намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер на сустрэчы ў Маскве 8 лістапада пацвердзілі абавязацельствы па кантракце на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах, заключаным 31 снежня 2006 года. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні для СМІ, размешчаным на афіцыйным сайце расійскай кампаніі.

Бакі таксама абмеркавалі прапановы Беларусі па ўдзеле «Газпрома» ў інвестыцыйных праектах на тэрыторыі рэспублікі ў галіне электраэнергетыкі і вытворчасці мінеральных угнаенняў.

У паведамленні нагадваецца, што 31 снежня 2006 года ААТ «Газпром» і ААТ «Белтрансгаз» падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах. Дакументам была вызначана цана расійскага газу пры пастаўках у 2007 годзе — 100 долараў за 1 тыс. куб. м і формула цаны з 1 студзеня 2008 года (яна адпавядае формуле цаны пры пастаўках расійскага газу ў Еўропу).

Дакументам таксама была ўзгоднена тарыфная стаўка пры пастаўках газу па сетках «Белтрансгазу» (1,45 долара) і плата за паслугі па кіраванні газаправодам «Ямал — Еўропа» (разлічваецца па формуле).

БелаПАН

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру