У пятніцу лідэр партыі «Грамадзянская плятформа» Дональд Туск афіцыйна ўступіць на пасаду прэм’ер‑міністра Польшчы. «Грамадзянская плятформа» перамагла на пазачарговых выбарах у кастрычніку, атрымаўшы звыш 40% галасоў выбарцаў.

У кааліцыі з Польскай сялянскай партыяй «Грамадзянская плятформа» можа разьлічваць на 240 месцаў у сойме, што дазваляе пераадолець вета прэзыдэнта краіны Леха Качыньскага.

У чацьвер Дональд Туск сустрэўся са старшынём Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу. Асноўнай мэтай сустрэчы было абмеркаваньне магчымасьці наладзіць больш цесныя сувязі з партнёрамі Польшчы па Эўразьвязу.

Туск заявіў, што для Польшчы вельмі важна ратыфікаваць агульнаэўрапейскую дамову і што гэта будзе адной з прыярытэтных задач яго ўраду.

«Мы здаем сабе справу, што прэзыдэнт Качыньскі і яго палітычныя саюзьнікі выступаюць супраць гэтай дамовы, ‑‑ сказаў Туск. — Я і мая партыя Грамадзянская плятформа зьбіраемся падпісаць дамову. Пры гэтым у нас ёсьць шэраг заўваг да дакумэнту, але мы мусім прыйсьці да пагадненьня».

Барозу, павіншаваў Туска зь перамогай на выбарах, адзначыў, што Эўрасаюз «толькі выйграе ад канструктыўнай, дынамінчнай, эўрапейскай Польшчы», чыя незалежнасьць ніколькі ня згубіць.

Новы ўрад

Туск даў зразумець, што ўжо пачатку наступнага тыдня стане вядома пра тое, хто менавіта ўвойдзе ў склад новага ўраду. Мяркуюць, што пасаду міністра замежных спраў прапануюць Радэку Сікорскаму, выпускніку Оксфарду, які займаў у свой час пасаду міністра абароны.

Сікорскі быў адпраўлены ў адстаўку ў лютым гэтага году, калі спрабаваў занадта жорстка ганлдявацца з Вашынгтонам наконт элемэнтаў супрацьракетнай абароны.

І Сікорскі, і Туск лічаць, што ў сваёй замежнай палітыцы Польшча павінна знаходзіць тонкі балянс паміж ЗША і сваімі партнёрамі па Эўрапейскім саюзе.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0