Майкл М'юкейсі

Сэнат ЗША ўрэшце зацьвердзіў на пасаду міністра юстыцыі і адначасова генэральнага пракурора былога фэдэральнага судзьдзю Майкла М’юкэйсі (Mukasey, Мукасей).Ён зьмяніў Альбэрта Гансалеса, які сышоў у адстаўку ў жніўні.

Джордж Буш вылучыў кандыдатуру 66‑гадовага М’юкейсі ў сярэдзіне верасьня. М’юкэйсі 18 гадоў адпрацаваў судзьдзёй у Паўднёвай акрузе Нью‑Ёрку і выносіў вэрдыкты па справах тэрарыстаў.

У новага генпракурора — беларускія карані. Ён нарадзіўся 28 ліпеня 1941 г. у Нью‑Ёрку. Сярэднюю адукацыю атрымаў у артадаксальнай габрэйскай школе Рамаз на Манхэтэне. Бацька Мукасея/М'юкэйсі нарадзіўся і вырас пад Баранавічамі.

Па сканчэньні Калюмбійскага ўнівэрсытэту і школы права Ельскага ўнівэрсытэту Майкл М'юкэйсі заняўся адвакацкай практыкай. Пасябраваў з будучым мэрам Нью‑Ёрку Рудольфам Джуліяні — тады маладым адвакатам. Джуліяні, узначаліўшы пракуратуру Нью‑Ёрку, зрабіў М'юкэйсі сваім памочнікам.

Дарэчы, пасьля таго як Джуліяні ўступіў у барацьбу за фатэль прэзыдэнта ЗША, М’юкэйсі з сынам Маркам далучыліся да яго выбарчага штабу ў якасьці дарадцаў па юрыдычных пытаньнях.

Паводле Хартыі'97

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру