Учора высьветлілася, што вядомы ў мінулым футбаліст зборнай Беларусі Міраслаў Рамашчанка не ўзначаліць менскае «Дынама». Як паведамляе газэта «Прессбол», 8 лістапада Міраслаў Рамашчанка, які трэніруе дубль маскоўскага «Спартака», сустрэўся з кіраўніцтвам свайго клюбу. Сустрэча скончылася пагадненьнем, што беларус працягне працу з дублем «Спартака». Сёлета каманда пад кіраўніцтвам Рамашчанкі стала чэмпіёнам Расеі.

Цяпер менскае «Дынама» трэніруе яшчэ адзін былы гулец зборнай Беларусі Аляксандар Хацкевіч, але сэзон для каманды абсалютна ня склаўся. Максымум на што клюб можа разьлічваць – шостае месца. Гэта ня самы добры вынік у год 25-гадовага юбілею чэмпіёнства ў першынстве СССР.

Калі Хацкевіча ўрэшце звольняць з каманды, то гэта будзе шаснаццатая адстаўка трэнэраў менскага «Дынама» за апошнія восем гадоў. Для параўнаньня: за гэты тэрмін барысаўскі БАТЭ перажыў толькі адну ракіроўку на трэнэрскім мосьціку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру