Дзяржаўная судаверф у польскім Гданьску, каб пазьбегчы банкруцтва, будзе прададзеная ўкраінскаму Індустрыяльнаму саюзу Данбасу. Гэтае рашэньне было ўхваленае ўрадам Польшчы. Верф апынулася пад пагрозай ліквідацыі пасьля таго, як ЭС запатрабаваў ад яе альбо адмовіцца ад часткі яе магутнасьцяў, альбо вярнуць дзяржаўныя субсыдыі, атрыманыя ў 2004 годзе, калі Польшча ўвайшла ў ЭС. У верасьні гэтага году ІСД завявіў аб куплі 75 % акцый верфі, паабяцаўшы пры гэтым выкупіць астатнія 25 % і пазьбегнуць скарачэньняў яе магутнасьцяў.

Гданьская суднаверф слынная яшчэ й тым, што на ёй нарадзілася «Салідарнасьць» і працаваў электрыкам Лех Валэнса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?