Пра гэта заявіў сёньня намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Як паведаміў карэспандэнту «НН» В. Івашкевіч, памяшканьня для правядзеньня зьезду гарадзкія ўлады не даюць. Зь іншага боку калі зьезд ня будзе праведзены, зьявіцца падстава для ліквідацыі партыі. Таму сп. Івашкевіч прапанаваў гарадзкім уладам дазволіць правесьці зьезд Партыі БНФ на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Заяўка такога зьместу і была пададзена сёньня ў Менгарвыканкам. У ёй указаны час правядзеньня зьезду 8 сьнежня — ад 9 да 21 гадзіны, 9 сьнежня — ад 9‑й да 18 гадзіны. Заплянаваная колькасць удзельнікаў — да 1.000 челавек.

Віктар Івашкевіч таксама падрэсьліў, што магчымасьць правесьці зьезд за межамі Беларусі: ў Літве ці Ўкраіне нават не разглядаецца.

Нагадаем, што падчас гэтага зьезду мусіць прайсьці выбары старшыні партыі. Аб сваіх амбіцыях пакуль заявілі дзеючы старшыня Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і яшчэ адзін намесьнік старшыні партыі Алесь Міхалевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?