Паводле дадзеных Статыстычнага камітэту СНД, падаражаньне харчовых тавараў і энэрганосьбітаў у Расеі непасрэдна ўплывае на эканомікі суседніх зь ёй краінаў.

Інфляцыйны шок, справакаваны падаражаньнем харчовых тавараў і энэрганосьбітаў, закрануў ня толькі расейскую эканоміку, адзначае «Коммерсант». Так, паводле дадзеных Статыстычнага камітэту ў студзені‑верасьні бягучага году ў параўнаньні з адпаведным пэрыядам мінулага году назіраўся заўважны рост цэнаў на постсавецкай прасторы. У Таджыкістане ён склаў 12,3%, Азербайджане — 11,0%, Кыргызстане — 10,3%, Малдове — 9,0%, Казахстане і Ўкраіне па 8,6%, Грузіі — 6,2%, Беларусі — 5,2%. Выняткам стала Армэнія, дзе назіралася дэфляцыя на ўзроўні 0,2%. Ва ўсіх вышэйпамянёных краінах, акрамя Малдовы і Армэніі, рост цэнаў сёлета перавысіў леташні паказчык. Як мяркуюць эканамісты, сакрэт армянскага фэномэну тлумачыцца штучным стрыманьнем інфляцыі, а ў Малдове, на думку экспэрта «Ренессанс Капитала» Кацярыны Малафеевай, восеньню патаньнела гародніна. Экспэрт HSBC Аляксандар Марозаў тлумачыць восеньскую інфляцыю на постсавецкай прасторы высокай доляй харчовых тавараў у структуры спажываньня насельніцтва гэтага рэгіёну.

К. Малафеева, і А. Марозаў выказваюць меркаваньне, што Расея аказвае непасрэдны ўплыў на ўзровень інфляцыі ў краінах СНД. Найперш рост інфляцыі тлумачыцца падаражаньнем энэрганосьбітаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?