На наступным тыдні ў Беларусі сьнег і завіруха

У апошнія дні ў Беларусі ўсталяваўся зімовы характар надвор’я. Сярэднесутачная тэмпература паветра ў асноўным вагаецца ад мінус 3 градусаў на ўсходзе да плюс 3 градусаў на захадзе краіны, што на 1-3 градусы ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтай пары году. У некаторых раёнах вышыня снега дасягае 10 см.

Паводле галоўнага сіноптыка Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольгі Фядотавай, у суботу, 10 лістапада, пад уздеяннем атмасферных франтоў, што ідуць на тэрыторыю Беларусі, чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снега і дажджу. Днём у Гомельскай вобласці ападкі будуць моцнымі. У асобных раёнах – туман, па ўсходняй палове краіны – слабы галалёд. Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У нядзелю і панядзелак паўднёвы цыклон, што ідзе з Украіны на поўнач, створыць у Беларусі складаныя умовы. 11 лістапада на ўсходзе, а 12 лістапада месцамі па тэрыторыі краіны чакаецца моцны снег. У асобных раёнах завіруха, на дарогах з’явяцца снежныя заносы. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 4 мароза да 1 градуса цяпла. Днём яна будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, гэткі характар надвор’я ў Беларусі пратрымаецца да 15 лістапада. Уначы тэмпература паветра складзе 1-6 градусаў ніжэй нуля, пры праясненнях да мінус 10 градусаў. Днём чакаецца ад мінус 4 да плюс 1 градуса

Радыё Рацыя & Белта

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру