- Сорамна…
карыстацца паўсюль чужынскаю моваю,
Сорамна…
не знаходзіць замены ёй беларускімі словамі,
Сорамна…
глядзець тэлевізар і слухаць радыё,
Гора там, дзе пануе страх і апатыя,
Значыць, гора нам.
- Цяжка мне…
халоднай крывёй абліваецца сэрца,
Цяжка мне…
ў краіне сваёй сабе не знаходжу месца,
Ў радзіме маёй чужынцы цяпер уладараць,
Няма аб чым тут зараз больш марыць,
Ня мае сэнсу увогуле марыць.
- Кепска мне, калі чую афіцыйныя дадзеныя,
Што ўсё добра, выдатна — «дзякуй уладзе»;
Ў краіне мір, спакой і верацярпімасьць,
Толькі чамусьці баліць галава — актыўнасьць
Сонца падвышаная — гавораць сыноптыкі,
Ня трэба быць спэцыялістам па оптыцы,
Каб бачыць, што ўсё ня так.
- Іншыя вераць, лічаць, што пройдзе
Празь некалькі год, а мо і стагодзьдзяў,
Ды толькі як тады Беларусь будзе звацца?
Русіфікатараў плённая праца
Ідзе паскораным тэмпам.
- Стаю, абгорнуты бел‑чырвона‑белым сьцягам,
Гляджу на блакіт неба, аблокі зыгзагам
І думаю, што ўсё, усё безнадзейна,
Ах, калі б хоць раз памыліцца, чарговая дзея
У драме гісторыі…
- Сорамна, што гэткія думкі я маю,
Сорамна, што мне бракуе моцы змагацца,
Цяжка мне, але сьцяг мае раны хавае,
І ведаю — наперадзе пляцы,
Наперадзе воля.
0
0
0
0
0
0