Апазіцыя непрызнанай светам Абхазіі ў першую чаргу патрабуе адстаўкі прэзідэнта. Галоўнае патрабаванне абхазскай апазіцыі - адстаўка прэзідэнта Аляксандра Анкваба, заявіў РІА Новости лідар апазіцыянераў, былы віцэ -прэзідэнт рэспублікі Рауль Хаджымба.

«Адстаўка прэзідэнта — у першую чаргу. А ўсё астатняе — звёны ў ланцугу», — адзначыў ён.

Пры гэтым Хаджымба, абраны напярэдадні кіраўніком апазіцыйнага «часовага савета народнага даверу», падкрэсліў, што дыялог з цяперашнімі ўладамі працягваецца.

Па словах Хаджымбы, абстаноўка ў рэспубліцы цяпер нармальная. «Сітуацыя спакойная, ніякіх эксцэсаў», - сказаў ён.

Апазіцыя патрабуе адстаўкі прэзідэнта і рэформы сістэмы ўлады.

Гэтым падзеям папярэднічаў шматтысячны мітынг у Сухумі 27 мая каля комплексу урадавых будынкаў. Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Анкваб ахарактарызаваў сітуацыю як спробу захопу ўлады узброеным шляхам. Прэм'ер-міністр краіны заявіў, што змена прэзідэнта Абхазіі можа адбыцца толькі ў выніку выбараў. У чацвер парламент Абхазіі прыняў пастанову аб абвяшчэнні вотуму недаверу прэм'еру і прапанаваў прэзідэнту краіны добраахвотна скласці паўнамоцтвы.

Рауль Хаджымба, як паведамляе біяграфічны артыкул у Вікіпедыі, вучыўся ў 1985—1986 гг. у Мінскай школе КДБ для людзей з вышэйшай адукацыяй,

потым з 1986 па 1992 гг. працаваў у Ткуарчальскім гараддзеле КГБ Абхазіі. Падчас грузіна-абхазскага канфлікта 1992—1993 гг. быў начальнікам службы ваеннай разведкі і контрразведкі «Усходняга фронту», у 1996—1999 г. у Мытным камітэце Абхазіі, у 1999—2001 гг. — Старшыня Службы дзяржбяспекі Абхазіі, з 2003 г. — прэм'ер-міністр, у 2004—2009 гг. — віцэ-прэзідэнт Абхазіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0