Беларусь у аднабаковым парадку прыняла рашэнне аб скарачэнні спіса дакументаў, неабходных грамадзянам Ізраіля для атрымання беларускай уязной візы.

Як растлумачылі БЕЛТА у пасольстве нашай краіны ў Тэль-Авіве, грамадзянам Ізраіля, якія маюць намер наведаць Беларусь на тэрмін да 30 дзён, для атрымання візы больш не трэба прад'яўляць запрашэнні і іншыя тлумачальныя дакументы.

"Гэта рашэнне прынята беларускім бокам у якасці жэста добрай волі ў аднабаковым парадку дзякуючы намаганням пасольства Беларусі ў Ізраілі і з улікам зваротаў Усеізраільскага аб'яднання выхадцаў з Беларусі, а таксама індывідуальных зваротаў грамадзян Ізраіля", - адзначылі ў пасольстве.

Тут выказалі надзею на тое, што гэты крок "дапаможа ізраільцянам часцей бываць у нашай краіне, адкрыць для сябе гісторыю добрасуседскіх адносін беларусаў і яўрэйскай абшчыны, убачыць рэальную сённяшнюю Беларусь".

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру