Выбух у Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі адбыўся ўнутры будынка, ніякага абстрэлу звонку не было.

Пра гэта ў каментары Радыё Свабода заявіў прэс-афіцэр антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дмітрашэўскі.

«Найбольш верагоднай прычынай выбуху было неасцярожнае і няўмелае абыходжанне са стралковай зброяй і выбуховымі рэчывамі», — заявіў ён.

Па словах Дмітрашэўскага, абстрэлу будынка звонку, тым больш — з самалёта, не адбывалася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна