Новыя ўспышкі асабліва небяспечнага захворвання — афрыканскай чумы свіней (АЧС) зарэгістраваны ў Польшчы і Смаленскай вобласці Расіі.

Аб гэтым паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі.

У сувязі з гэтым у ведамстве праінфармавалі аб неабходнасці прыняцця мер па недапушчэнні ўвозу на тэрыторыю рэспублікі з Польшчы, а таксама Смаленскай вобласці свіней і прадукцыі перапрацоўкі свініны, у тым ліку ад дзікоў, скураной, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для катоў і сабак, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны, што паходзіць з Польшчы і Смаленскай вобласці РФ, былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і разбірання свіней.

«Адначасова неабходна прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны вялікіх свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці», — адзначылі ў дэпартаменце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?