Цэнтральная выбарчая камісія прызнала Пятра Парашэнку абраным прэзідэнтам Украіны на датэрміновых выбарах 25 мая.

Адпаведны пратакол быў падпісаны ўсімі членамі камісіі на пасяджэнні ЦВК у панядзелак.

Яго таксама падпісалі ўпаўнаважаныя некаторых кандыдатаў у прэзідэнты.

Як вядома, Парашэнка набраў большасць галасоў выбаршчыкаў — 54,7%. Такім чынам, выбары адбыліся ў адзін тур.

У выніку свой голас на выбарах аддалі 18 млн 19 тысяч 544 украінцы. За Парашэнку прагаласавалі 54,7% выбаршчыкаў, або 9 857 308 чалавек.

Паводле афіцыйных дадзеных, Юлія Цімашэнка набрала 12,81%, Алег Ляшко — 8,32%, Анатоль Грыцэнка — 5,48%, Сяргей Цігіпка — 5,23%, Міхаіл Добкін — 3,03%, Вадзім Рабіновіч — 2, 25%.

Астатнія кандыдаты атрымалі менш за 2% галасоў выбаршчыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?