Менавіта ў такім выглядзе паўстае сіне-жоўтая мапа Украіны на вокладцы апошняга нумара «Планеты». Пры гэтым падчас тэлефоннай размовы намесніца галоўнага рэдактара Таццяна Мураўёва назвала гэта… выпадковасцю:

«Мы не пераследавалі пры стварэнні вокладкі палітычных пытанняў… Але вы ж разумееце, калі б мы выбралі іншы варыянт мапы – да нас былі б пытанні, чаму мы выбралі яго. Артыкул прысвечаны кантынентальнай частцы Украіны і не тычыцца пытанняў Крыма».

На заўвагу наконт мажлівасці дыпламатычнага скандала паміж Кіевам і Мінскам, які пакуль не прызнаў анексіі Крыма РФ, спадарыня Мураўёва адзначыла, што ў рэдакцыі будзе абмеркаваны гэты момант, каб у будучым быць больш пільнымі.

Нагадаем, што грамадска-палітычны глянцавы часопіс «Планета», які выдаецца ААА «Белтрансгаз», раней быў рупарам афіцыйнай улады. Яго рэдактарам з 2005 па 2007 гг. з’яўляўся адыёзны Усевалад Янчэўскі, дарадца прэзідэнта, начальнік Галоўнага ідэалагічнага упраўлення Адміністрацы прэзідэнта, колішні стваральнік і кіраўнік БПСМ.

«Планета» зазвычай распавядае пра падзеі ў свеце ў антыамерыканскім і антызаходнім рэчышчы, не ва ўсіх артыкулах пазначаюцца аўтары. Пад артыкулам «Кланы Украины» у апошнім нумары аўтарства таксама не ўказанае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?