Практычна ўся зялёная зона Мінска апрацаваная ад кляшчоў, паведаміла на прэс-канферэнцыі энтамолаг ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Святлана Яшкова.

«Энтамалагічна абследаваная практычна ўся зялёная зона, усе зоны адпачынку і лесапаркавыя зоны Мінска, у тым ліку тэрыторыі ўсіх загарадных аздараўленчых дзіцячых лагераў сталіцы. Там, дзе выяўлены адзінкавыя асобнікі іксодавых кляшчоў, былі ўжытыя экалагічныя метады барацьбы і акарыцыдная апрацоўка», — распавяла Святлана Яшкова.

Аднак гэта не гарантуе таго, што кляшчоў у Мінску не будзе, бо сродкі змываюцца дажджамі, заўважыў загадчык аддзела эпідэміялогіі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Уладзімір Пашковіч. Ён дадаў, што энтамолагі перыядычна праводзяць адпаведныя абследаванні. Калі ўзнікае неабходнасць апрацоўкі месцаў агульнага карыстання, то выдаюцца загады і кантралюецца іх выкананне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?