Расія і Украіна дамовіліся, што да 9 чэрвеня ніводны з бакоў не пойдзе ў стакгольмскі суд. Пра гэта заявіў старшыня праўлення «Газпром» Аляксей Мілер, перадае РІА Навіны.

«Абодва бакі дасягнулі дамоўленасці, што ні адзін, ні другі бок не пойдзе ў стакгольмскі суд», - адзначыў ён па выніках трохбаковай сустрэчы наконт газу Расіі, Украіны і ЕС.

«Газпром» сёння заявіў пра гэта ў пачатку перамоваў, што мы ўзялі паўзу да панядзелка, 9-га, і, адпаведна, калі бакі ўрэгулююць ўсе пытанні ў рамках перамоваў, то, можа быць, і не запатрабуецца ў стакгольмскі суд ісці», — сказаў Мілер.

Паводле яго слоў, «у бліжэйшыя дні украінскі бок таксама не плануе падаваць у Стакгольмскі арбітраж».

***

Арбітражны інстытут Гандлёвай палаты Стакгольма (ГПС), вядомы як Міжнародны арбітражны суд Стакгольма або Стакгольмскі арбітраж, з'яўляецца самастойным падраздзяленнем Гандлёвай палаты Стакгольма. Заснаваны ў 1917 годзе. У 1970-х гадах прызнаны ЗША і Савецкім Саюзам нейтральным цэнтрам для вырашэння гандлёвых спрэчак паміж заходнімі краінамі і СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?