Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў з заявай наконт сітуацыі ў Іраку, якая імкліва пагаршаецца і дзе суніцкія экстрэмісты працягваюць захопліваць новыя тэрыторыі.

Пра сітуацыю ў Іраку чытайце: Іракскія экстрэмісты плануюць штурм Багдада, цана нафты расце

Выступаючы на лужайцы перад Белым домам, Абама паабяцаў у бліжэйшы час прыняць рашэнне, якога роду дапамогу Злучаныя Штаты маглі бы аказаць ірацкаму ўраду, аднак пры гэтым прэзідэнт выключыў варыянт адпраўкі амерыканскіх вайскоўцаў у Ірак, паведамляе «Голас Амерыкі».

Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што баявікі «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» могуць прадстаўляць небяспеку не толькі для Ірака і іракскага народа.

«Улічваючы сутнасць гэтых тэрарыстаў, у выніку яны могуць стаць пагрозай і для амерыканскіх інтарэсаў», — сказаў ён.

«Мы не будзем зноў адпраўляць нашых вайскоўцаў ваяваць у Ірак, але я даручыў маёй камандзе нацыянальнай бяспекі распрацаваць шэраг іншых варыянтаў… Аддаючы загад аб нейкіх дзеяннях, я хачу пераканацца ў тым, што яны будуць кропкавымі», — адзначыў Абама.

Ён падверг вострай крытыцы няздольнасць іракскіх вайскоўцаў абараніць гарады, а таксама палітыку іракскіх лідэраў, якія не змаглі разрадзіць сітуацыю і ўсталяваць дыялог паміж шыітамі і суніцкай меншасцю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?