Невядомыя ў камуфляжы і з аўтаматамі захапілі ў горадзе Краснадон Луганскай вобласці будынак Службы бяспекі Украіны (СБУ), паведаміла ў суботу на сваёй старонцы ў Facebook прадстаўнік ГУМВД Украіны ў Луганскай вобласці Таццяна Пагукай.

Краснадон знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Луганскай вобласці, у 30 кіламетрах ад Луганска.

«Уначы 20 узброеных аўтаматычнай зброяй людзей, апранутых у камуфляж, у масках, пашкодзіўшы замак на ўваходных дзвярах памяшкання Краснадонскага УСБУ, захапілі будынак. З памяшкання выкралі маёмасць, якая знаходзіцца на балансе УСБУ», — паведаміла Пагукай.

Паводле яе інфармацыі, узброеныя людзі працягваюць знаходзіцца ў будынку СБУ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?