Сёння ў Кіеве каля будынка расійскага пасольства адбываецца мітынг пратэсту супраць палітыкі Пуціна. Сярод мітынгоўцаў прысутнічалі людзі розных узростаў — ад маладых сем'яў, якія прыйшлі з дзецьмі, да пенсіянераў. Усяго каля 300 чалавек. Мітынг ля амбасады РФ працягваецца. Людзі прыбываюць.

Ля агароджы расійскай амбасады мітынгоўцы расклалі аўтамабільныя шыны, але іх пакуль не запальваюць. На агароджы развесілі плакаты з заклікамі да расійскага кіраўніцтва спыніць агрэсію і надпісамі ў адрас непасрэдна прэзідэнта РФ.

Мітынгоўцам удалося з дапамогай спінінга сарваць расійскі сцяг з флагштока, усталяванага на тэрыторыі амбасады РФ. Такім чынам, мітынгоўцы не перасякалі агароджу дыппрадстаўніцтва, тэрыторыя якога ў адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам з'яўляецца тэрыторыяй Расіі.

Паведамляецца, што ўвечары пратэстоўцы перавярнулі шэсць аўтамабіляў дыпламатычнага прадстаўніцтва РФ.

Анлайн з Кіева

Штуршком да акцыі сталі падзеі ў Луганску, дзе ўзброеныя байцы самаабвешчанай «ЛНР» збілі самалёт Іл-76 украінскіх ВПС, у выніку чаго загінулі 49 вайскоўцаў і членаў экіпажа.

Міліцыя заклікае мітынгоўцаў, «нягледзячы на погляды і сваё стаўленне», захоўваць грамадскі парадак і не ствараць канфліктных сітуацый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?