Рост цэн у Беларусі павінен быць кампенсаваны павышэннем пенсій і зарплат. Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час вырашэння кадравых пытанняў, паведамілі ў прэс‑службе прэзідэнта.
«Сёння мы можам спакойна знівеліраваць гэту сітуацыю, — перакананы Аляксандр Лукашэнка. — Але цяпер склаліся унікальныя абставіны, калі попыт на беларускую прадукцыю вялікі, асабліва на прадукцыю сельскай гаспадаркі, прамысловасці».
«Хто перашкаджае больш вырабляць і прадаваць? Ніхто! Хто перашкаджае крыху большую цану ўзяць за гэту прадукцыю? Таксама ніхто. Я ж не гавару, што ў нас павінна быць сусветная цана — нам да яе яшчэ далёка. Насельніцтва, вядома, разумее: рост цэн на малако, хлеб і іншыя тавары ідзе не таму, што ў нас не хапае прадукцыі. А таму што ў краінах вакол Беларусі цэны выраслі. Калі нам у сябе не павышаць цану, а ў Расіі будуць у 2,5 раза тавары даражэйшыя, адбудзецца тое, што было 7‑8 гадоў таму, калі з нашай краіны ўсё вывезлі. Пачаўся ўжо адток прадуктаў харчавання. З’явіліся спекулянты: тут купляюць — у Расіі перапрадаюць. І ў свеце, у Еўропе таксама цэны ўзняліся», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.