Развітанне з Сяргеем Краўчанкам адбудзецца 2 ліпеня ў глядзельнай зале Купалаўскага тэатра з 12.00 да 14.00.
Грамадзянская паніхіда пачнецца ў 13.30, паведамілі ў тэатры.
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Краўчанка пайшоў з жыцця 30 чэрвеня. Ён быў захавальнікам традыцый Купалаўскага тэатра і яркім выканаўцам. Яго смерць стала цяжкай стратай для ўсяго творчага калектыву.





