У бліжэйшыя суткі, 10 ліпеня, умовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень у асобных раёнах можа выпадаць град. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м / с.

Тэмпература паветра гэтай ноччу +11.. +17°С, максімальная днём +22.. +28°С.

Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

11 ліпеня Беларусь працягне знаходзіцца ў няўстойлівай паветранай масе на перыферыі антыцыклона з цэнтрам над паўночна-заходнімі раёнамі Расіі. Таму ўначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы. У дзённыя гадзіны ўзмоцніцца вецер.

Тэмпература паветра ноччу +10.. +17°C, днём +18.. +26°C.

12 ліпеня з прыходам актыўных атмасферных франтоў з Карпат ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Днём у асобных раёнах Беларусі прагназуюцца моцныя дажджы, па паўднёвым усходзе магчымы град, пры навальніцах моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра ноччу +12.. +19°C, днём +20.. +27°C, па паўднёвым усходзе да +29°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?