Умовы надвор'я садзейнічаюць павелічэнню колькасці каларадскага жука ў Беларусі.
На асноўных масівах бульбы працягваецца цвіценне, месцамі па паўднёвай палове краіны ў ранніх і сярэдняспелых гатункаў цвіценне завяршылася.
З-за павышанага тэмпературнага рэжыму на большай частцы краіны аграметэаралагічныя ўмовы для ўтварэння і росту клубняў бульбы пагоршыліся.
Па апошніх дадзеных назіранняў сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см на большай тэрыторыі Беларусі складае 23.. +25°С, на крайнім поўдні яна дасягае +27°С, што значна вышэй за аптымальную тэмпературу для фарміравання клубняў.
Умовы надвор'я таксама спрыяюць павелічэнню колькасці каларадскага жука і распаўсюджванню хвароб.
У бліжэйшыя дні з-за павышанага тэмпературнага фону ўмовы для фарміравання ўраджаю бульбы будуць заставацца неспрыяльнымі.
Частыя дажджы і павышаная вільготнасць паветра будуць спрыяць развіццю хвароб на раслінах, апрацоўка пасадак фунгіцыдамі застаецца актуальнай.