Вітаньні
Сержука і Юлю Емельяновічаў віншуем з народзінамі сына. Няхай расьце здаровенькі і дужы на радасьць бацькам. Алесь Самец, нашаніўцы
Выхавацелька
Дзіцячаму садку № 187 тэрмінова патрэбная выхавацелька з добрымі ведамі беларускай мовы. Т.: 288‑06‑71, 403‑15‑35
Кнігі
Шукаю Біблію ў перакладзе д‑ра Я.Станкевіча. Т.: (029)525 17 35, Юрась
Кнігаабмен. Шукаю Бел. Энцыкляпэдыя т.1‑8, даведнік «Іх імёнамі названыя вуліцы», «Мастакі Беларусі» т.1‑2, зборы твораў Колас, Купала, Бядуля, Броўка (пажадана 50‑я гады). іншае. Т.: 753‑91‑96. [email protected]
Cяброўскія падарожжы
Запрашаем у падарожжа 25 лістапада (нядзеля) у гістарычную Горадню з заездам у Мураванку. 21—24 сьнежня: Пшэмысль‑Ярослаў‑Сандамір (Поль¬шча). Т.: 292‑54‑58, GSM 622‑57‑20, 509‑12‑16, 110‑19‑28
Аўто
Прадаецца Рэно‑Рапід 1,6D (пікап) 1994 г.в. Стан здавальняючы, цана паводле дамоўленасьці. Белаазёрск (Берасьцейшчына). Т.: (029) 809‑23‑11 (Аляксандар Пятровіч).





