вул. Падгорная
(цяпер К. Маркса)

Алеі, фантаны, лаўкі, крамы, сувэнірныя крамкі, кавярні — такой бачаць архітэктары вуліцу Карла Маркса ў недалёкай будучыні. Ейны адцінак ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Леніна будзе закрыты для машын. тут разьмесьціцца зона адпачынку і забавак.

— Выбар спыніўся менавіта на гэтай вуліцы не выпадкова, — кажа начальнік архітэктурна‑канструктарскай майстэрні 4 УП «Мінскпраект» Міхаіл Рыбнікаў. — Справа ў тым, што вуліца Карла Маркса зьвявае чыгуначны вакзал і цэнтар гораду. І да таго ж, яна вылучаецца цудоўнай архітэктурай. Гэта будзе цудоўнае месца для адпачынку менчукоў.

Цалкам вуліцу не перабудуюць. Архітэктары плянуюць толькі адрэстаўраваць будынкі. На першых паверхах дамоў разьмесьцяцца кавярні, крамы, а ня офісы

Бадай, самай грандыёзнай часткай перабудовы стане зьяўленьне на вуліцы Карла Маркса… шклянога пасажу. Ён злучыць дом №17 і новы будынак, які пабудуюць на месцы гаражоў. Абодва дамы аформяць у стылі 50‑х гадоў. Усярэдзіне пасажу размесьцяцца рэстарацыі, кавярні, крамы. Але і гэта яшчэ ня ўсё. З аднаго боку пасаж будзе выходзіць на вуліцу Карла Маркса, з другога — ўва двор дому №14 на праспэкце Незалежнасьці. Адтуль да галоўнай магістралі гораду пройдзе брукаваная даржка. Такім чынам, зьявіцца новы шлях з праспэкту на вуліцу Карла Маркса.

«Минский Курьер»

Глядзі яшчэ:
Пехам па Падгорнай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0