Навука пакуль не ў стане вылечыць пашкоджаны спінны мозг і вярнуць магчымасць рухацца паралізаваным. Аднак амерыканскія даследчыкі з Векслераўскага медыцынскага цэнтра Універсітэта Агаё і навуковага цэнтра «Батэль» вырашылі абысці перашкоду, якую не ўдаецца прайці наўпрост.

Створаная імі тэхналогія «нейрамост» дазваляе перадаваць сігналы ад галаўнога мозга на паралізаваную канечнасць. Першым чалавекам, на якім апрабавалі «нейрамост» стаў 23-гадовы Іэн Буркхарт, паралізаваны ніжэй шыі ў выніку няшчаснага выпадка.

Для Іэна ў чэрап быў ужыўлены мікрачып, які распазнае нейрасігналы ад рухальных зонаў кары галаўнога мозга. Камп'ютар з дапамогай адмысловага алгарытма расшыфроўвае атрыманую ад чыпа інфармацыю і праз манжэту з электродамі кіруе мышцамі.

Падчас дэманстрацыі тэхналогіі Буркхарт змог варушыць пальцамі і перадплеччам, а таксама нават здзейсніў спробу трымаць у руцэ лыжку. Даследчыкі кажуць, што падобныя тэхналогіі, кантралюемыя камп'ютарам, ужо інсуюць сёння. Аднак Буркхарт стаў першым чалавекам, які змог кантраляваць паралізаваную канечнасць сілай уласных думак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?