У нядзелю, 3 жніўня, у Мінску быў пастаўлены абсалютны рэкорд спёкі месяца: у сталіцы было +35,6.
Гэта абсалютны рэкорд жніўня за ўвесь час метэаназіранняў (папярэдні рэкорд быў 24.08.2007 — +34,6). У Мар'інай Горцы ўчора было — +36,5, паведамляе сайт Белгідрамета.
і дадае, што сёння а 17-18-й вечара ў Мінску магчымы дождж. WRF (Сусветны пошукавік прагнозаў надвор'я) знайшоў «нейкую лінію нястойлівасці», паведамляе сайт Белгідрамета. Белгідрамет таксама перадаў на сёння неспрыяльную метэаз'яву па Заходняй Беларусі: у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях будзе да +35—36.