Суд Клімавіцкага раёна (Магілёўская вобл.) 4 жніўня перанёс паседжанне па адміністратыўнай справе аб самаўпраўстве, па якой праходзіць былая прыёмная маці васьмярых дзяцей Ірына Моцная, на 5 жніўня.

Як паведаміла Ірына Моцная, у якасці абаронцы ёй была вызначана адвакат Клімавіцкай калегіі адвакатаў Кацярына Гадунова. «Мне даў суд адваката бясплатнага, але калі я да яе прыехала, яна са мной размаўляла як абвінаваўца, таму я выказала ёй недавер сёння ў судзе. І цяпер буду шукаць іншага адваката», — сказала былая прыёмная маці, паведаміўшы, што паседжанне адкладзена да 5 жніўня.

Ірына Моцныя сказала, што спрабуе наведаць сваіх былых прыёмных дзяцей, якія зараз знаходзяцца ў магілёўскім дзіцячым доме, але яе туды не пускаюць. Паводле яе, пры зносінах з дзецьмі па тэлефоне яны плакалі і хацелі вярнуцца да яе.

Раённыя ўлады пазбавілі Моцную права апекі над дзецьмі неўзабаве пасля самагубства іх прыёмнага бацькі Віктара, мужа Ірыны.

Аднак жанчына не пагадзілася з такім рашэннем, звярталася ў розныя інстанцыі з просьбай дазволіць і далей выхоўваць дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?