Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня падпісаў шэраг кадравых загадаў.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Уладзімір Сулімаў вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта. Ён будзе адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны і звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Ігар Быкаў, які да цяперашняга часу займаў пасаду намесніка старшыні Дзяржкамваенпрама, прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржкамваенпрама.

Генерал-маёр Ігар Лаўрыненка вызвалены ад пасады першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл і будзе залічаны ў распараджэнне міністра абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?