Нядаўна мы зь сябром абмяркоўвалі, ці не шкада, што Караткевіч не дажыў да нашых дзён. З аднаго боку, чалавек, які аддаў сябе Беларусі, ня бачыў, як яна, гаротніца, трывала сьпярша Чарнобыль, потым рэфэрэндум 1995 году ды шмат яшчэ якое навалы. Зь іншага боку, каб ён жыў, дык мо й ня страцілі мы мову, “гішторыю” ды шмат яшчэ чаго. Але ж ці ня страцілі б? Ці не пераацэньваў ён нас? Вядома ж, Караткевіч, кажуць тыя, хто яго ведаў, быў аптымістам. Але ж цяжка мне было ўявіць, што аптымістычны ён быў нават у радках «Сьвет шчодры. Сьвет мяне паўторыць… Ну, а ня сьвет, дык Беларусь. Мне – досыць…». Баюся я, таксама нязломны аптыміст, што Беларусь ужо ня здолее яго паўтарыць. Хіба толькі «шчодры сьвет»… Бо нават «Наша Ніва», якая ўзгадала пра народзіны Казуліна, ня ўспомніла пра народзіны славутага сына Беларусі, якому 26 лістапада споўнілася б 77. Што казаць пра астатніх? Неяк сумна…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?