Дзяржаўных узнагарод удастоены кіраўнікі і работнікі розных сфер. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 жніўня, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Узнагароды атрыманыя за «шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў у прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, развіццё навуковай дзейнасці, сферы аховы здароўя, гандлю, адукацыі, культуры і мастацтва».

Так, ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаны намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі генерал-маёр міліцыі Аляксандр Канавалаў, першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр міліцыі Валянцін Міхневіч і начальнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў.

Ордэнам Пашаны адзначаны заслугі прафесара кафедры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Сямёна Абрамава, дырэктара Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі Аляксандра Більдзюкевіча, гендырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва Дзмітрыя Жука

Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены начальнік упраўлення кантролю будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі галоўнага ўпраўлення кантролю па горадзе Мінску Камітэта дзяржаўнага кантролю Вера Мацулевіч, начальнік цэнтра сувязі і аўтаматызаваных сістэм Беларускага тэлеграфнага агенцтва Самуіл Рыжэвіч і першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык.

Камандзір паветранага судна CRJ-100 авіяцыйнага атрада авіякампаніі «Белавія» Аляксандр Букрэеў узнагароджаны медалём «За адвагу». Аналагічнай узнагароды ўдастоена бортправаднік Алена Мурзак.

Заслугі вялікай групы работнікаў розных сфер адзначаны медалямі «За адзнаку ў вайсковай службе», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы», «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый», «За працоўныя заслугі» і медалём Францыска Скарыны.

Указам таксама прысвоена ганаровае званне «Народны артыст Беларусі» артысту-вакалісту, вядучаму майстру сцэны Гомельскай абласной філармоніі Галіне Паўлёнак.

Акрамя таго, дакументам прысвойваюцца ганаровыя званні «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь» і «Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?