У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заяўляюць, што паведамяць аб аперацыі па вызваленні Луганска і Данецка толькі пасля яе завяршэння.
Пра гэта на брыфінгу ў аўторак паведаміў спікер Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
«Каб вы разумелі: Данецк і Луганск — гэта не нейкая крэпасць з высокімі сценамі. Гэта прамысловыя гарады, у ваколіцах якіх прыватны сектар, дзе жывуць людзі. Гэтыя раёны таксама лічацца Данецкам і ў гэтыя раёны падышлі галоўныя сілы АТА і тэрытарыяльныя батальёны, але гэта не азначае, што ўжо пачаўся нейкі штурм. Гэта ідзе падрыхтоўка да вызвалення горада», — адзначыў Лысенка.
«Таму мы не будзем аб'яўляць аб пачатку наступу мы будзем казаць толькі аб вызваленні гэтых гарадоў», - адзначыў ён.
Як вядома, у панядзелак прадстаўнікі батальёнаў «Азоў» і «Шахцёрскі» абвясцілі пра штурм Данецка. Разам з тым пазней стала вядома, што частка байцоў трапіла ў засаду і сілы АТА панеслі страты.