Мужчынскі студэнцкі хор Out of the Blue з Оксфарда стварыў відэаролік, які на сёння назбіраў на Youtube больш за 3,6 млн праглядаў.
У троххвілінным відэа студэнты ў строгіх касцюмах і гальштуках перапяваюць папулярныя песні Шакіры — Waka-Waka, Hips don't lie, і Whenever, Wherever.
Для здымкаў роліка 15 студэнтам прыйшлося развучыць ўрыўкі з песень, а таксама каронныя рухі поп-дзівы. Кіраўнік хору Джошуа Бар сказаў, што студэнты не баяцца выглядаць недарэчна, насупраць, менавіта таму кліп так спадабаўся інтэрнэт-карыстальнікам.
«Хлопцы, якія трасуць сцёгнамі і круцяць попай ў стылі Шакіры — гэта нечакана. Вось чаму, мне здаецца, кліп стаў такім папулярным», — лічыць Джошуа.
У 2011 годзе хор Out of the Blue ўдзельнічаў у шоў Britain's Got Talent і нават дайшоў да паўфіналу з каверамі на песні Джасціна Цімберлейка і эпатажнай Лэдзі Гагі.
Шакіра пракаментавала новае відэа ў сваім Twitter і нават зрабіла рэпост, чым ўзмацніла цікавасць да роліка.
На акаунт Шакіры ў Facebook падпісаныя больш за 100 млн чалавек, у Twitter — каля 27 млн, у Instagram — 4 млн.
Усе прыбыткі, атрыманыя ад праглядаў студэнцкага роліка, пойдуць на падтрымку хоспіса Helen and Douglas House.