Віцебская міліцыя яшчэ не здолела знайсці злодзеяў, якія скралі стыпендыю ў першакурснікаў Акадэміі ветэрынарнай медыцыны, як днямі ў горадзе абрабавалі яшчэ адну навучальную установу — Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносінаў.

Супрацоўнікі бухгалтэрыі інстытуту пайшлі паснедаць, пакінуўшы ключы ад сейфу на стале ў замкнёным кабінеце. Злодзей нейкім чынам адчыніў дзверы і скраў з сейфа каля 15 мільёнаў — унёскі студэнтаў‑завочнікаў за навучанне, а таксама частку заробку выкладчыкаў.

Два крадзяжы з вышэйшых навучальных установаў вельмі падобныя, але праваахоўныя органы пакуль не робяць высноваў аб тым, што іх здзейсніў адзін і той жа злодзей.

Калі ў вобласці здарыцца яшчэ нешта падобнае, начальнік УУС Леанід Фармагей мае намер прыцягнуць да крымінальнай адказнасці кіраўніцтва прадпрыемства ці арганізацыі, дзе адбудзецца злачынства — за халатнасць:

«Калі мы правяраем — няма сігналізацыі, ідуць снедаць — не зачыняюць дзверы, ніякіх захадаў для ўмацавання гэтых месцаў не робяць.

І я думаю, дачакаюцца ў мяне кіраўнікі, калі здарыцца яшчэ нейкі крадзеж ці разбойны напад, калі будзе заўважана халатнасць кіраўніцтва, будзем прымаць жорсткія меры, да распачынання крымінальнай справы».

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру