Яна стане трэцяй па ліку. Эксперты мяркуюць, што база прызначаная не столькі для абароны, колькі для дэманстрацыі NATO сілы.

Як інфармуе радыёстанцыя «Нямецкія хвалі», гэта будзе расійская вайсковая авіябаза. На ёй будуць базавацца знішчальнікі, здольныя несці ракетна-бомбавае ўзбраенне і наносіць удары па наземных цэлях у радыусе паўтары тысячы кіламетраў ад аэрадрома.

На думку экспертаў, такая тэхніка прызначаная не столькі для ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, колькі для дэманстрацыі сілы паблізу межаў з краінамі NATO.

На сённяшні дзень расійская вайсковая авіяцыя яшчэ не мае «сталай прапіскі» ў Беларусі. Паводле ўзаемнай дамоўленасці на тэрыторыі нашай краіны «нясуць баявое дзяжурства» ад 4 да 10 расійскіх знішчальнікаў Су-27, якія абараняюць «прастору саюзнай дзяржавы».

Іншыя дзве расійскія вайсковыя базы, якія знаходзяцца ў Беларусі — гэта тэхнічныя аб'екты, якія займаюцца пераважна разведкай, радыёлакацыяй і сувяззю. На новай базе плануецца размясціць 24 самалёты Су-27СМ3. Праўда, канчаткова пагадненне аб ёй дагэтуль не падпісанае. «Магчыма, ідзе гандаль», — выказаў меркаванне эксперт Аляксандр Алесін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру