Стыхійныя рынкі будуць разганяць, а парушальнікаў пакараюць штрафам. Зараз у Мінску каля 20 такіх месцаў.

Агародніна, садавіна, адзенне… Пляцоўка ля станцыі метро Каменная Горка - класічны стыхійны рынак.

Нявыплата падаткаў — толькі частка парушэнняў. Пытанні выклікаюць паходжанне і якасць тавараў, а таксама зручнасць перамяшчэння мінчан, сцвярджаюць улады.

Летась толькі ў Фрунзенскім раёне за несанкцыянаваны гандаль затрымалі больш за 200 чалавек. Але сумы штрафаў - ад 70 да 300 тысяч рублёў — не палохалі прадаўцоў. Таму меры ўздзеяння прапануюць зрабіць больш жорсткімі.

Ніна Емяльянава, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінскага гарвыканкама, кажа: «Мы звярнуліся ў Мінгандаль з просьбай унесці змяненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і ўстанавіць штраф ад 5 да 10 базавых велічынь. Плюс прадугледзець канфіскацыю тавараў, якія рэалізуюцца незаконным шляхам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру