Урад Беларусі ў сувязі з гарачым надвор'ем распарадзіўся перанесці тэрмін адкрыцця сезона палявання на дзічыну. 

Як адзначае прэс-служба ўрада, з-за гарачага і сухога надвор'я ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі абвешчаны чацвёрты ці пяты клас пажарнай небяспекі. 

«З мэтай прадухілення выпадкаў узнікнення лясных пажараў распараджэннем прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь № 214 ад 5 жніўня 2014 года даручана Міністэрству лясной гаспадаркі сумесна з аблвыканкамамі забяспечыць перанос карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў тэрміну адкрыцця сезона палявання на дзічыну вадаплаўную і балотную, слонку, вехіра, голуба шызага, перапёлку, фазана на 23 жніўня 2014 года», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада. 

Паводле правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, пачаткам сезона палявання на вадаплаўную дзічыну (акрамя гусей) і балотную, а таксама слонку, вехіра, голуба шызага, перапёлку і фазана была вызначаная другая субота жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?