У Мінску з'явяцца вуліцы Маршала Лосіка, Малаковіч, Стругаўская і Качынская. Такое рашэнне было прынята на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Як расказала першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, вуліца №7, якая праектуецца ў межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага, Рафіева, атрымае назву «вуліца Маршала Лосіка» ў гонар Героя Савецкага Саюза, маршала Алега Лосіка.

Другому праезду ад вуліцы Макаёнка да вуліцы Філімонава прысвоена імя падпольшчыцы Марыны Малаковіч. У далейшым гэты праезд будзе называцца вуліцай Малаковіч.

Вуліца, што праектуецца ў межах вуліц Люцынская і Масюкоўшчына, адзначаная на дэталёвым плане пад будаўнічымі нумарамі 32-43, атрымае назву «вуліца Качынская» па назве вёскі, якая знаходзіцца ў паўночна-заходнім напрамку.

Вуліца, якая праектуецца ў межах вуліц Люцынская, Масюкоўшчына, адзначаная на дэталёвым плане пад будаўнічымі нумарамі 6-20, стане называцца Стругаўскай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру